Відэа

Відэафакт: пажарная каланча ператварылася ў самую бяспечную ёлку Гродна

Традыцыі прыбіраць у зіхатлівыя агні старадаўнюю вежу пажарнага дэпо з'явілася шэсць гадоў таму. Глядзіце на відэа, як сёлета ўпрыгожылі гістарычны будынак.

Папулярную ў турыстаў вежу пажарнай каланчы ў Гродне ў чарговы раз апранулі ў маляўнічыя агеньчыкі і ператварылі ў самую бяспечную елку горада. Радаваць яркай ілюмінацыяй гасцей горада і гараджан вежа будзе з 17 снежня па 19 студзеня.

Старадаўняя вежа пажарнай каланчы размяшчаецца на вуліцы Замкавай побач са Старым і Новым замкамі. Ужо шэсць гадоў перад Калядамі і Новым годам яе прыбіраюць і ператвараюць у цуд-ёлку. Яе называюць яшчэ і самай бяспечнай елкай горада. Па-першае, таму што яна цагляная, а па-другое - таму што на першым паверсе размяшчаецца дзеючая пажарная частка.

Асабліва эфектна яна выглядае ўвечары, калі на 33-метровай вежы запальваюцца агні. Пажарная каланча ў гэты час становіцца яшчэ адной яркай навагодняй славутасцю Гродна. Каб яе ўпрыгожыць, выратавальнікам даводзіцца штогод вешаць на сцены старадаўняй вежы больш за тры тысячы лямпачак.

Гродзенская пажарная каланча лічыцца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. А на вяршыні вежы размяшчаецца аглядная пляцоўка, у будынку на першым паверсе - музей і пажарная частка. Яшчэ некалькі гадоў таму ў рамках экскурсіі па музеі можна было падняцца на аглядную пляцоўку вежы. Зараз уваход туды для масавых турыстаў зачынены, так як лесвіца і вежа знаходзяцца ў аварыйным стане.

Турысты імкнуцца прыходзіць да пажарнай каланчы да поўдня. У гэты час кожны дзень на агляднай пляцоўцы з'яўляецца трубач, які грае розныя мелодыі. Сто гадоў таму пляцоўка выкарыстоўвалася для таго, каб сачыць, ці няма ў горадзе пажару. На ёй увесь час знаходзіўся вартавы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі