МЗС Беларусі прапанаваў ЕС "замарозіць" цану візы на ўзроўні 60 еўра

© SputnikМЗС Беларусі прапанаваў ЕС "замарозіць" цану візы на ўзроўні 60 еўра
МЗС Беларусі прапанаваў ЕС замарозіць цану візы на ўзроўні 60 еўра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нават калі пакет пагадненняў з Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму будзе падпісаны ў студзені, яны ўступяць у сілу толькі праз некалькі месяцаў пасля гэтага, а ўжо з 2 лютага 2020 года цана "шэнгена" ўзрасце да 80 еўра.

МІНСК, 20 сне - Sputnik. МЗС Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму саюзу "замарозіць" кошт візы для беларусаў на ўзроўні 60 еўра да таго моманту, пакуль у сілу не ўступіць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму, распавёў Sputnik афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз.

Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС могуць падпісаць у студзені - Sputnik Беларусь
Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС могуць падпісаць у студзені

"Гэта адна з прапаноў. Улічваючы непазбежнасць таго, што нашым грамадзянам некалькі месяцаў прыйдзецца плаціць па 80 еўра пасля ўступлення ў сілу візавага кодэкса ЕС, мы прапанавалі ім разгледзець магчымасць прыняцця асобнага рашэння палітычнага, юрыдычнага або краінавага, якое дазволіла б "замарозіць" цану, дзеючую для нашых грамадзян", - растлумачыў ён.

Адказу на гэтую прапанову з боку Еўрасаюза беларускі МЗС пакуль не атрымаў, але разлічвае на вырашэнне сітуацыі.

Прадстаўнік МЗС нагадаў, што ўсе працэдуры, неабходныя для падпісання пакета пагадненняў з Еўрасаюзам аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі беларускі бок завяршыў яшчэ тры месяцы таму. Таму краіна гатовая зрабіць гэта ў самы бліжэйшы час.

"З 18 верасня ў нас усе працэдуры завершаны. Мы гатовыя сёння, заўтра і ў любы іншы дзень, уключаючы выхадныя і святочныя, падпісаць пагадненне. У студзені гатовыя, пачынаючы з 3-га - з першага працоўнага дня", - сказаў Глаз.

Нагадаем, Еўрасаюз прапанаваў Беларусі падпісаць пагадненне па спрашчэнні візавага рэжыму ў студзені 2020 года ў Брусэлі, пасля ўступлення ў сілу якіх візавы збор для беларусаў паменшыцца да 35 еўра. Але нават калі падпісанне пройдзе ў пачатку наступнага года, беларусы ўсё роўна будуць вымушаныя нейкі час плаціць за "шэнген" 80 еўра, паколькі з 2 лютага ўступіць у сілу Візавы кодэкс ЕС, дзе гэта прапісана, а пагадненні ўступіць у сілу яшчэ не паспеюць.

Стужка навiн
0