МІНСК, 20 сне - Sputnik. Міністр Мінэканамразвіцця РФ Максім Арэшкін распавёў журналістам, чым у гэты раз завяршыліся перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.
"Нафта, газ і падатковыя пытанні блакуюць рух па дарожных картах па інтэграцыі", - заявіў ён.
Паводле яго слоў, узгоднены цалкам пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, урэгулявання алкагольнага рынку.
На пытанне, ці будзе да новага года яшчэ адна сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, Арэшкін не адказаў.
"Можна канстатаваць значны прагрэс у пошуку кампрамісу", - канстатаваў Telegram-канал Пул Першага.