Новая кніга Жвалеўскага і Пастэрнак называецца "Я б на тваім месцы", у яе апісанні значыцца: "Кожнаму бацьку хочацца апынуцца на месцы падлетка - ужо ён тады б зрабіў усё правільна!". І сапраўды, гэта кніга шмат у чым адрасавана старэйшаму пакаленню, а не толькі моладзі, згаджаюцца аўтары.
"Так атрымалася. Мы вельмі перажывалі з нагоды, як гэта ўсе ўспрымуць, але быццам бы ўсё нармальна. Асноўная аповесць там, праўда, падлеткавая, але ў гэтай аповесці ёсць два спін-офы, нашы чытачы дасціпна назвалі гэта "ўбоквелы", гэта гісторыі двух другарадных персанажаў, і яны так - атрымаліся для дарослых", - распавядае Пастэрнак.
"Нам хацелася расказаць, як людзі становяцца вылюдкамі. Так фундаментальна - каб усё жыццё чалавека, каб ужо зразумела, што далей нічога не зменіцца, як да 35 гадоў чалавек становіцца сволаччу - гэта ж не адбываецца ў адзін момант", - кажа Жвалеўскі.
Традыцыйна выхад новай кнігі пісьменнікаў суправаджаўся прэзентацыяй або, як кажуць самі аўтары, "прома-турам і чосам па школах". Падчас паездкі ў Маскву Жвалеўскі і Пастэрнак правялі больш за 10 сустрэч з чытачамі, дзе сутыкнуліся з нечаканай рэакцыяй на кнігу.
"Там ніякай прапаганды геяў няма, таму што геяў няма. А гамафобія ёсць, прычым буйным цветам, і вось на гэта дарослыя чытачы не разумеюць, як рэагаваць. Калі б мы хвалілі нетрадыцыйную арыентацыю, усё было б зразумела, прапаганда, усе справы. Калі б лаялі, таксама было б зразумела", - разважае Жвалеўскі.
"А мы гаворым пра гамафобію як пра праблему дарослых, як пра страх - цалкам ірацыянальны, незразумелы. Часта гэты страх ідзе ад вар'яцкага невуцтва і глупства, часта гэта проста наноснае, "усе баяцца, і я баюся". У нас дарослыя раздражнёна пыталіся: "навошта вы ўвогуле ўзяліся за гэтую тэму, былі такія добрыя пісьменнікі, сапсаваліся". А затым, што мы зразумелі, што ў Расіі гэта адна з самых хваравітых тэм", - распавядае Пастэрнак.
Таксама ў размове - галоўныя літаратурныя падзеі 2019 году па вэрсіі Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак, падрабязнасці - у відэатрансляцыі.