Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Незалежнасці ў Мінску
Палац Незалежнасці ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Савет бяспекі ўваходзіць 20 чалавек, у іх ліку - кіраўнік дзяржавы, прэм'ер-міністр, спікеры дзвюх палат парламента, кіраўнікі сілавых ведамстваў і памочнік прэзідэнта па нацбяспецы.

МІНСК, 22 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі, адпаведны ўказ апублікаваны ў суботу на Нацыянальным прававым партале.

Лукашэнка ўхваліў новы план абароны Беларусі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка ўхваліў новы план абароны Беларусі

Перастаноўкі саязаны з нядаўнімі кадравымі зменамі, у тым ліку і ў сілавых ведамствах краіны.

Так, у склад Савета бяспекі цяпер ўвайшлі новы кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Ігар Сяргеенка, а таксама міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

Указ выключае з Савета бяспекі былога начальніка генштаба Узброеных сіл Алега Белоконева, цяпер - дэпутата парламента. Таксама выключаны былы спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, які ўзначаліў Еўразійскую эканамічную камісію, і экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Савет бяспекі складаецца з 20 чалавек, у іх ліку - прэзідэнт, прэм'ер, спікеры дзвюх палат парламента, кіраўнікі сілавых ведамстваў і памочнік прэзідэнта па нацбяспецы Віктар Лукашэнка.

На днях прэзідэнт абмеркаваў з Саветам Бяспекі пытанні планавання абароны. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Узброеныя Сілы рэспублікі некалькі разоў перабудоўваліся ў залежнасці ад развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца міралюбнай палітыкі, захоўвае статут донара бяспекі ў рэгіёне.

Стужка навiн
0