Першы дзень - гэта самы важны дзень, калі адбыўся велізарны цуд, які здзейсніў творца, - цуд перамогі габрэяў-Макавеяў над цэлым войскам грэкаў, распавёў кіраўнік мінскай яўрэйскай абшчыны "бэйс Ісраэль" Давід Старобінскі.
Паводле яго слоў, у старажытнасці грэкі забаранялі яўрэям вывучаць Тору, адзначаць шабат, рабіць абразанне, а таксама многія іншыя моманты, якія звязаны з яўрэйскай культурай і яўрэйскімі запаветамі. І перамога над грэкамі дазволіла яўрэям застацца самімі сабой і верыць у адзінага творцу, не прыняць чужой культуры.
"Ханука - гэта радаснае свята, таму што гэта свята перамогі. А перамога - гэта заўсёды шчасце, незалежнасць і радасць", - сказаў Старобінскі.
Жонка кіраўніка суполкі Маша Старобінская распавяла пра тое, што яўрэі гатуюць на Хануку і чаму запальваюць свечкі.
"Што такое адна свечка? Здавалася б, нічога, яна нават не можа асвятліць пакой. Але запальваючы свечку, кожны чалавек тым самым можа сказаць - я хачу зрабіць добрую справу, у нас гэта называецца зрабіць міцву", - падкрэсліла жонка кіраўніка суполкі.
Яна таксама распавяла, што традыцыйнай стравай на Хануку з'яўляюцца пончыкі, выпечаныя на раслінным алеі.