Лукашэнка анансаваў Венскі баль у Палацы Незалежнасці

© Photo : Пресс-служба президента РБРабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком спраў прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам
Рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком спраў прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшую суботу ў рэзідэнцыі прэзідэнта адбудзецца святочнае мерапрыемства, ініцыятарамі якога выступіў аўстрыйскі бок.

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком спраў прэзідэнта Беларусі Віктарам Шэйманам, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Упраўленне справамі здолела сёлета атрымаць больш за 1,8 мільярда рублёў выручкі ад рэалізацыі, пры гэтым знешнегандлёвы абарот таварамі і паслугамі перавысіў 300 мільёнаў долараў.

Віктар Шэйман далажыў, што ўдалося утрая скараціць колькасць стратных прадпрыемстваў, а таксама запусціць такую перспектыўную вытворчасць, як лінія па выпуску пластыкавых лыж.

Адным з найважнейшых напрамкаў работы, які курыруе асабіста кіраўнік спраў - Афрыка. Таму асобна на сустрэчы ў прэзідэнта абмяркоўваўся ход будаўніцтва сумесных прадпрыемстваў на кантыненце.

Аляксандр Лукашэнка асобна адзначыў і напружаную працу Упраўлення справамі Прэзідэнта ў перыяд навагодніх святаў.

"Попыт у гэты час, калі можна так сказаць, на прэзідэнта вельмі вялікі. Але гэта прыемныя клопаты, хоць і фізічна гэта нагрузка вялікая. Кіраўніцтву справамі мы мусім гэта ўсё забяспечваць, на вас кладзецца вялікая нагрузка", - канстатаваў ён.

У цяперашні час у рэспубліцы праходзяць святочныя мерапрыемствы, якія ўжо сталі традыцыяй, такія як "Нашы дзеці", але і новыя. У ліку апошніх - Венскі баль, які плануецца правесці ў Палацы Незалежнасці ў суботу, 28 снежня.

"Дзякуй аўстрыйцам, што яны прапанавалі такое мерапрыемства. Яны вельмі даўно (ужо некалькі гадоў таму) вока паклалі на Палац Незалежнасці - гэта велізарная зала ўрачыстых цырымоній. Мы з імі пагадзіліся, што правядзем такі Венскі баль з іх удзелам. Яны будуць арганізоўваць, мы - дапамагаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Стужка навiн
0