Туман і анамальнае цяпло: на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

© Sputnik / Виктор ТолочкоТуман і анамальнае цяпло: на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі
Туман і анамальнае цяпло: на панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзень зімовага сонцастаяння быў адзначаны тэмпературнымі рэкордамі, мяркуючы паводле папярэдняга прагнозу, у панядзелак беларусам варта чакаць новых рэкордных адзнак на градусніку.

МІНСК, 23 сне - Sputnik. Небывалае для снежня цяпло стаіць на тэрыторыі Беларусі. Да +11°С падымецца тэмпература паветра ў панядзелак у асобных раёнах рэспублікі, паведамляе рэспубліканскі Белгідрамет.

Зіма - Sputnik Беларусь
Доўгатэрміновы прагноз: на Новы год у Беларусі будзе вельмі холадна

У нядзелю, на якую прыйшоўся дзень зімовага сонцастаяння - самы кароткі ў годзе, у Беларусі былі зафіксаваныя цеплавыя рэкорды за ўвесь перыяд назіранняў. Так, на Гомельшчыне тэмпература паднялася да +10,3°С. Мяркуючы паводле папярэдняга прагнозу, у панядзелак беларусам варта чакаць новых максімумаў.

Надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў панядзелак будуць фарміраваць цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёва-заходняй частцы Еўропы. У асобных раёнах краіны чакаецца туман. На панядзелак абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра па краіне падымецца да +9°С, па паўднёвым усходзе да +11°С.

У сталіцы сіноптыкі ападкаў не прагназуюць, невялікі дождж магчымы толькі ўвечары, таксама захаваецца туман.

Тэмпература паветра раніцай +5..+6°С, днём +5..+7°С, увечары +4..+5°С.

Стужка навiн
0