МІНСК, 23 сне - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, заявіў у панядзелак старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала.
Кіраўнік Вярхоўнага суда ў панядзелак сустрэўся з прэзідэнтам рэспублікі. Пасля сустрэчы Сукала распавёў аб адным з даручэнняў, атрыманых ад кіраўніка дзяржавы.
"Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб падрыхтоўцы спецыяльнага закона аб амністыі з нагоды 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта заданне будзе выконваць Вярхоўны суд разам з Міністэрствам унутраных спраў", - распавёў Сукала, яго словы перадае БелТА.
Як адзначыў старшыня Вярхоўнага суда, дакумент па сваім аб'ёме будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.
Закон аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі быў прыняты Палатай прадстаўнікоў на веснавой сесіі і ўступіў у сілу летам 2019-га. Закранула амністыя каля шасці тысяч чалавек.