Белпошта ўводзіць камісію на плацяжы праз АРІП, але не на ўсе

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелпошта ўводзіць камісію на плацяжы праз АРІП, але не на ўсе
Белпошта ўводзіць камісію на плацяжы праз АРІП, але не на ўсе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо з пачатку 2020 года пад плацяжы праз АРІП у паштовых аддзяленнях прыйдзецца плаціць па 60 капеек - танней, чым у банках.

МІНСК, 24 сне - Sputnik. Белпошта ўводзіць камісію за плацяжы праз сістэму АРІП з 1 студзеня, паведамілі ў аўторак у рэспубліканскім прадпрыемстве.

Камісію за плацяжы праз АРІП восенню пачалі ўводзіць беларускія банкі. Так, у найбуйнейшым з іх, Беларусбанку, за плацёж даводзіцца плаціць па рублю.

Вырашыла ўвесці камісію за плацяжы ў сваіх аддзяленнях і Белпошта. З'явіцца яна ўжо з 1 студзеня і складзе 60 капеек.

Без камісіі можна будзе плаціць за паслугі Белтэлекама, а таксама за тэлефон і тэлефоннай сэрвіс інтэлектуальнай сеткі, а таксама на карысць самой Белпошты.

Не будуць спаганяць камісію таксама за плацяжы ў бюджэт і на дабрачынныя рахункі, а таксама на карысць пастаўшчыкоў асноўных і дадатковых камунальных паслуг.

Вызваленыя ад камісіі будуць удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

Стужка навiн
0