"Сёння думкамі мы звяртаемся да Віфлеема, да гэтага царскага горада, у якім дзьве тысячы гадоў таму назад нарадзіўся Хрыстос. Нарадзіўся выратавальнік свету, той, хто прыйшоў у гэты свет дзеля нас і нашага збаўлення", - сказаў Кандрусевіч.
Раство - адно з галоўных рэлігійных святаў. Яго адзначаюць у ноч з 24 на 25 снежня са з'яўленнем у небе першай зоркі. Яе ўзыходжанне азначае нараджэнне сына Божага Ісуса Хрыста.
"Сёння мы ў цішыні каляднай ночы павінны дазволіць Ісусу, які стаіць каля дзвярэй нашых сэрцаў, увайсці туды. Не трэба яго баяцца, ён нічога ў нас не возьме. Ён толькі адорыць нас", - дадаў архібіскуп.
Урачыстасць мае асаблівае значэнне для каталікоў, таму і праводзіцца яно ў коле сям'і. У перадкалядны вечар (куццю) рыхтуюцца толькі посныя стравы, без празмернасцяў. Перад тым як пайсці ў касцёлы, каталікі садзяцца за вячэру - на стол ставяць ад 7 да 12 страў. Затым вернікі ідуць у храмы, а, вярнуўшыся рана раніцай з каляднай святочнай імшы, 25 снежня садзяцца за святочны стол, на якім ужо могуць падавацца і мясныя стравы.
У Раство каталіцкая царква праводзіць тры святочныя імшы. У Беларусі яны праходзяць, як правіла, на беларускай і польскай мовах.