Відэа

Трэба падрыхтаваць сэрца: Кандрусевіч пра Раство ў адзіноце

Падпісацца
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч падказаў, як не застацца ў адзіноце на Раство. Лайфхакі ад архібіскупа глядзіце ў відэа Sputnik Беларусь.

"На жаль, ёсць шмат людзей самотных, нехта ўжо стары, адзін жыве, хтосьці знаходзіцца недзе далёка ад свайго дома, нехта ў сілу нейкіх абставінаў не мае сям'і", - сказаў Кандрусевіч.

Раство - сямейнае свята. Тым не менш, распаўсюджаны і вядомы звычай пакідаць за калядным сталом вольнае месца. Калі хто-небудзь прыйдзе ў дом на Куццю, то абавязкова будзе прыняты. А калі блізкіх і дарагіх людзей няма побач, можна звязацца з імі, напрыклад, па скайпе.

"Самае важнае - гэта падрыхтаваць сваё сэрца і душу для прыняцця Ісуса Хрыста", - дадаў Кандрусевіч.

Божае Нараджэнне - галоўнае свята хрысціян усяго свету. Ва ўрачыстасць не прынята апранаць старую ці чорную вопратку - гэта да беднасці і няшчасцям. А яшчэ каталікі вераць, што чым раскошней стол на Каляды, тым больш багатым і наедней будзе наступны год.

Стужка навiн
0