На выставе, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, можна пазнаёміцца са стагоддзямі сусветнай моды і акунуцца ў пераплецены свет лялек і... 26.12.2019, Sputnik Беларусь
Выстава аўтарскай лялькі "Панна Doll'я" будзе доўжыцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 1 лютага 2020 года. На ёй прадстаўлена 150 работ, кожная з каторых выканана ў адзіным экзэмпляры. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць карціны Ганны Сілівончык, Васіля Пяшкуна і Ганны Фадзеевай, якія арганічна пераплеценыя з экспазіцыяй лялек і ўтвараюць адзіны чароўны сусвет. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў выставу і захаваў на здымках хараство гістарычных касцюмаў і прыгажосць аўтарскіх лялек і дзіўных жывапісных палоцен.
На выставе, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, можна пазнаёміцца са стагоддзямі сусветнай моды і акунуцца ў пераплецены свет лялек і жывапісу.
Выстава аўтарскай лялькі "Панна Doll'я" будзе доўжыцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 1 лютага 2020 года. На ёй прадстаўлена 150 работ, кожная з каторых выканана ў адзіным экзэмпляры. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць карціны Ганны Сілівончык, Васіля Пяшкуна і Ганны Фадзеевай, якія арганічна пераплеценыя з экспазіцыяй лялек і ўтвараюць адзіны чароўны сусвет.
Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў выставу і захаваў на здымках хараство гістарычных касцюмаў і прыгажосць аўтарскіх лялек і дзіўных жывапісных палоцен.
У рамках праекта можна ўбачыць жывапіс Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна, акварэлі Ганны Фадзеевай. Лялькі, прадстаўленыя на выставе, выкананыя ў самых розных тэхніках.
Як, напрыклад, гэты кот, які адначасова ўвасабляе сабой гуру моднага свету Карла Лагерфельда і яго любімага хатняга гадаванца, з якім ён пазіраваў на шматлікіх фота.