МІНСК, 27 сне - Sputnik. Мексіканскія археолагі выявілі ў зоне Кулуба на паўвостраве Юкатан раней не вядомы палац цывілізацыі майя, паведаміў Нацыянальны інстытут антрапалогіі і гісторыі краіны (INAH).
"Работы па расчыстцы склепа, лесвіц і анфілады з пілястрамі, якая выкарыстоўвалася мясцовай элітай, пацвердзілі існаванне палаца", - гаворыцца ў паведамленні інстытута.
Збудаванне, знойдзенае ў горадзе майя перадіспанскага перыяду, у даўжыню мае каля 55 метраў, у шырыню - 15, у вышыню - шэсць. Археолагі лічаць, што палац актыўна выкарыстоўваўся майя ў 600-900 гадах нашай эры.
Зона Кулуба на Юкатане была часткай культурнага і палітычнага цэнтра цывілізацыі майя - мегаполіса Чычэн-Іца. У цяперашні час дадзены аб'ект мае статус сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.