МІНСК, 27 сне - Sputnik. Мінпрацы Беларусі ўстанавіла новую разліковую норму працоўнага часу на 2020 год, паведамляецца на сайце ведамства.
Гэта звязана з указам прэзідэнта, які аб'явіў 2 студзеня непрацоўным днём.
Цяпер разліковая норма працоўнага часу на 2020 год складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю 2032 гадзіны, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 2026 гадзін.
"У 2020 годзе колькасць працоўных гадзін пры шасцідзённым працоўным тыдні менш, чым пры пяцідзённым, таму што два непрацоўных святочных дня - 9 мая і 7 лістапада - прыпадаюць на суботу. Такая ж сітуацыя складвалася, напрыклад, у 2009-м, 2010-м і 2015 гадах", - адзначылі ў міністэрстве.
Норма працоўнага часу ўстаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці працоўнага часу 40 гадзін у тыдзень. Калі ў арганізацыі прыняты іншы рэжым працы, наймальнік самастойна вызначае разліковую норму працоўнага часу каляндарнага года.