МІНСК, 27 сне - Sputnik. Прахалоднае і снежнае надвор'е захаваецца на тэрыторыі Беларусі ў бліжэйшыя некалькі дзён, сведчаць дадзеныя метэаролагаў.
Незвычайна цёплая зіма усталявалася ў гэтым годзе ў Беларусі. Тэмпература паветра ў снежні на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму і ў дзённыя гадзіны практычна не апускаецца ніжэй за нуль.
Напярэдадні ў рэспубліцы выпаў снег. Мяркуючы па прагнозах, ён можа захавацца: у бліжэйшыя дні тэмпература паветра прагназуецца на ўзроўні -4...0.
Абяцаюць прагнозы надвор'я снегапады і ў бліжэйшыя выхадныя (28 і 29 снежня).
Зрэшты, ужо 31 снежня слупок тэрмометра зноў будуць "у плюсе". Ці чакаць беларусам снежнага Новага года, пакуль сказаць нельга.
Як ужо паведамляў Sputnik, мяркуючы па папярэдніх прагнозах, увесь студзень у Беларусі будзе прыкметна цяплейшы, чым звычайна.