МІНСК, 30 сне - Sputnik. Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам на федэральнай аўтадарозе Р-23 у Пскоўскай вобласці (Расія), пра гэта паведамляе агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на экстранныя службы.
Аварыя адбылася ў ноч на панядзелак у двух кіламетрах ад населенага пункта Падбароўе, на 275 кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург - Невель. Аўтобус, у якім, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася 49 грамадзян Беларусі, з'ехаў у кювет і перакуліўся.
У выніку пацярпела 19 чалавек, сярод іх - трое дзяцей. Пацярпелыя дастаўлены ў абласную клінічную бальніцу Пскова.
Аўтобус накіроўваўся ў Санкт-Пецярбург. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.
У МЗС Беларусі заявілі, што сітуацыя ўдакладняецца, работу праводзіць аддзяленне пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу.