"Няхай шчасце ўзаемаразумення назаўжды паселіцца ў вашым доме, дапаможа пераадолець усе цяжкасці, згуртуе пакаленні. Хай бацькі будуць здаровыя і заўсёды адчуваюць вашу ўвагу, а кожнае дзіця ведае, што яно самае любімае", - пажадаў расіянам Пуцін.
Пуцін адзначыў, што нягледзячы на мноства спраў, якія папярэднічаюць сустрэчы Новага года, галоўнай лічыцца цеплыня чалавечых адносін і сяброўскіх зносін.
"Мы імкнемся зрабіць для іншых штосьці важнае, карыснае, дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў нашай падтрымцы, парадаваць іх падарункамі і ўвагай. У такіх шчырых парывах, у чысціні намераў, у бескарыслівай шчодрасці і выяўляецца сапраўднае чараўніцтва навагодняга свята. Яно адкрывае ў людзях лепшыя рысы, змяняе свет, напаўняючы яго радасцю і ўсмешкамі", - адзначыў прэзідэнт.
Паводле слоў прэзідэнта Расіі, светлыя навагоднія пачуцці, цудоўныя ўражанні жывуць у нас з дзяцінства і вяртаюцца кожны Новы год, калі мы "абдымаем сваіх любімых, нашых бацькоў, рыхтуем сюрпрызы для дзяцей і ўнукаў, разам з імі ўпрыгожваем елку, дастаем фігуркі з кардона, шары і шкляныя гірлянды".
"Гэтыя парой старыя, але любімыя сямейныя цацкі дораць сваё цяпло ўжо малодшым пакаленням", - сказаў Пуцін.
Ён дадаў, што ў кожнай сям'і - свае навагоднія традыцыі, але ўсіх аб'ядноўвае атмасфера дабра і клопату.
"Новы год ужо каля дзвярэй. Пажадаем адзін аднаму і нашай Радзіме міру, дабрабыту і працвітання. Са святам! З Новым, 2020 годам!" - звярнуўся да расіян Пуцін.