МІНСК, 31 сне - Sputnik. Еўрапейская знешнепалітычная служба і Еўрапейскі савет павінны даць ацэнку дзеянням эстонскіх уладаў і іх спасылкам на пазіцыю ЕС па сітуацыі са Sputnik Эстонія, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
"Афіцыйны Талін неаднаразова апеляваў да так званых санкцый ЕС у спробе апраўдаць грубае парушэнне правоў журналістаў інфармагенцтва Sputnik у Эстоніі на прафесійную дзейнасць", - сказала яна РІА "Новости".
Захарава таксама адзначыла, што любыя абмежавальныя меры з боку ЕС, якія дазвалялі б бесцырымонна перашкаджаць свабодзе слова, у РФ лічаць нелегітымнымі.
"Заклікаем кампетэнтныя органы ЕС, у прыватнасці Еўрапейскі савет і Еўрапейскую знешнепалітычную службу, даць належную ацэнку дзеянням уладаў Эстоніі і іх спасылках на пазіцыю Еўрасаюза", - сказала на заканчэнне прадстаўнік МЗС.
Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад праваахоўных органаў краіны пагрозы аб узбуджэнні крымінальных спраў, калі яны да 1 студзеня не скасуюць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, каментуючы дадзеную сітуацыю, сказаў, што ўлады Расиі зробяць усё, каб падтрымліваць Sputnik падчас працы ў іншых дзяржавах.
Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арлем Дэзір ужо звярнуўся да эстонскіх уладаў і заклікаў іх устрымацца ад абмежаванняў у дачыненні да Sputnik.