Віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з Новым годам - 2020

© Photo : пресс-служба президентаНавагодні зварот - 2015 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа
Навагодні зварот - 2015 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па традыцыі беларускі лідар за некалькі хвілін да Новага года звярнуўся з віншаваннямі да ўсіх беларусаў. Sputnik прыводзіць поўны тэкст зварота Аляксандра Лукашэнкі.

Дарагія суайчыннікі!

Адыходзячы 2019-ы павольна, але ўпэўнена пераходзіць у год 20-ы. І ўсё, што было ў ім: яркія незабыўныя падзеі, лепшыя пачынанні і мары, нерэалізаваныя планы, - знойдзе свой працяг ужо літаральна заўтра.

У гэтым паслядоўным руху залог стабільнасці і працвітання нашай маладой незалежнай дзяржавы.

Адыходзячы год прайшоў пад знакам 75-годдзя вызвалення Беларусі - падзеі, якая сімвалізуе жыццё і свабоду нашага народа. А ў надыходзячым - мы будзем адзначаць 75 гадоў Вялікай Перамогі, перамогі вялікага савецкага народа над нацызмам.

Мы яшчэ знаходзімся пад уражаннем ад яркіх спартыўных перамог Другіх Еўрапейскіх гульняў, а ўжо заўтра будзем з заміраннем сэрца сачыць за выступленнямі нашых атлетаў на алімпійскіх арэнах у Токіа.

Другі год, прысвечаны малой радзіме, плаўна пяройдзе ў трэці, падагульняючы год трылогіі. Зроблена нямала, але і шмат яшчэ трэба зрабіць.

Для мільёнаў гараджан, непарыўна звязаных з зямлёй сваіх продкаў, 2020-ы стане годам ісціны. Кожны павінен знайсці дарогу да сваёй малой радзімы, якая натхняе і дае сілы.

Нядаўна праведзеныя парламенцкія выбары зменіць прэзідэнцкая кампанія, якая стане яшчэ больш насычанай і яркай у палітычным жыцці краіны. Разам нам трэба будзе вызначыць свой лёс і будучыню нашай суверэннай Беларусі.

Надыходзячы год стане юбілейным, дваццатым новага, трэцяга тысячагоддзя.

Сустракаючы яго, мы выразна ўсведамляем, як імкліва бяжыць час: зусім нядаўна мы радаваліся, што сталі сведкамі міленіума, і не заўважылі, што прайшло ўжо цэлых 20 гадоў.

Вынікам гэтага актыўнага стваральнага перыяду стала пабудова незалежнай, суверэннай дзяржавы. Мы гэта стварылі ўпершыню ў гісторыі. У гісторыі беларускага народа, якому не раз даводзілася змагацца за права "людзьмі звацца". І 2020-ы не будзе выключэннем.

Так, гэта будзе год цяжкай працы і выпрабаванняў, перамог і засмучэнняў. Усё, як у звычайным жыцці. Але як інакш? Права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца.

І гэта паказаў адыходзячы год. Ён быў складаным для вяскоўцаў, якім давялося пераадолець папярэднія неўраджайныя гады. І яны справіліся, не падвялі.

Самае нагляднае сведчанне таго - нашы традыцыйна хлебасольныя навагоднія сталы.

Наша прамысловасць зрабіла крок наперад. Атрымалі сваё далейшае развіццё транспарт, сувязь, энергетыка, навука і многія іншыя важныя галіны народнай гаспадаркі.

Мы можам па праву ганарыцца поспехамі айчыннай школы медыцыны і адукацыі, культурнымі і спартыўнымі дасягненнямі.

І, вядома, дзякуй людзям у пагонах за мір і спакой на нашай зямлі.

У адыходзячым годзе нашы пазіцыі сур'ёзна ўмацаваліся і на міжнароднай арэне.

А заўтра Беларусь возьме на сябе цяжарлідарства ў эканамічным і абаронным саюзах.

Словам, будучы год стане для ўсіх нас часам далейшага станаўлення і ўмацавання беларускай нацыі, захавання асноўных рыс ідэнтычнасці і характару беларусаў.

Таго, што адрознівае нас ад іншых, - гасціннасць, міралюбнасць, добразычлівасць, спагадлівасць.

Дарагія сябры!

Гэтыя дні - унікальны час: ад Раства каталіцкага да Раства праваслаўнага, калі мы, хрысціяне, прытрымліваючыся лепшых традыцый і запаведзей, запрашаем на свята духоўнасці прадстаўнікоў усіх канфесій.

Гэта час доўгачаканых зімовых канікулаў і здзяйснення самых запаветных жаданняў, час, які з асаблівым хваляваннем і надзеяй чакаюць нашы дзеці.

Да Новага года засталіся літаральна секунды. Гэты мігсапраўды дае нам магчымасць адчуць сябе часткай адной вялікай сям'і.

Усвядоміць, што ўсе мы, беларусы, з'яўляемся людзьмі аднаго лёсу. Лёсу, які ствараем сваімі рукамі, абапіраючыся на духоўныя каштоўнасці сваіх продкаў, прадаўжаючы традыцыі свайго народа, працуючы на карысць сваёй Айчыны.

Дарагія беларусы!

Паважаныя госці нашай краіны!

Няхай 2020-ы стане годам поспехаў і дасягненняў, здзяйснення жаданняў і ажыццяўлення амбіцыйных планаў у імя міру і працвітання нашай краіны!

Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць любоў, шчасце і дабрабыт.

З Новым годам!

Стужка навiн
0