МІНСК, 2 сту - Sputnik. Першы працоўны дзень 2020 года абяцае быць цёплым, што для цяперашняй каляндарнай зімы ўжо стала нормай, прагноз на 3 студзеня апублікаваў рэспубліканскі Гідраметцэнтр.
Па словах сіноптыкаў, заўтра па краіне будзе пераважаць пераменная воблачнасць, ападкаў не прагназуецца. Спецыялісты Гідрамета папярэдзілі, што з раніцы будзе да мінус трох, што асабліва варта прыняць да ўвагі кіроўцам.
"На асобных участках дарог галалёдзіца", - адзначылі сіноптыкі.
Днём жа чакаецца плюсавая тэмпература, у Мінску - ад аднаго да трох градусаў цяпла. На поўдні краіны - да чатырох градусаў са знакам "плюс", на поўначы - ад нуля да двух градусаў цяпла.
Незвычайна цёплая зіма ўсталявалася ў Беларусі з канца мінулага года. Тэмпература паветра ў снежні на некалькі градусаў вышэй за кліматычную норму і ў дзённыя гадзіны практычна не апускаецца ніжэй за нуль.