Пампеа ў Мінск 3 студзеня не прыедзе

© REUTERS / POOL NewДзяржсакратар ЗША Майк Пампеа
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзяржсакратар ЗША пераносіць паездку на Украіну, у Беларусь, Казахстан, Узбекістан і на Кіпр. Прычына - беспарадкі ў Багдадзе.

МІНСК, 1 сту - Sputnik. Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа пераносіць на больш позні тэрмін турнэ Кіеў - Мінск - Нур-Султан - Ташкент - Нікасія, паведамляе ў сераду дзярждэп.

Першымі пра гэта даведаліся ва Узбэкістане.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа - Sputnik Беларусь
Беларусь у студзені ўпершыню наведае дзяржсакратар ЗША

"Па ўзаемнай дамоўленасці намечаныя на 5-6 студзеня 2020 года афіцыйны візіт ва Узбекістан дэлегацыі ЗША на чале з Дзяржаўным сакратаром Майкам Пампеа і міністэрская сустрэча ў Ташкенце ў фармаце "Цэнтральная Азія - ЗША" ("С5 + 1") пераносяцца на больш познія тэрміны", - паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Узбекістана.

Там адзначылі, што канкрэтныя даты будуць узгоднены па дыпламатычных каналах.

Увечары Дзярждэп паведаміў, што Пампеа не паедзе і ў астатнія сталіцы.

"Дзяржсакратар Пампеа вымушаны адкласці свой візіт на Украіну, у Беларусь, Казахстан, Узбекістан і на Кіпр з-за неабходнасці знаходзіцца ў Вашынгтоне і сачыць за бягучай сітуацыяй у Іраку і забяспечваць бяспеку амерыканцаў на Блізкім Усходзе", - гаворыцца ў распаўсюджанай у сераду заяве афіцыйнага прадстаўніка дзярждэпартамэнту Морган Ортагус.

Як раней паведамляў Sputnik, Майк Пампеа 4 студзеня ў Мінску планаваў сустрэцца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеям, каб падкрэсліць прыхільнасць ЗША "суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі" і пацвердзіць жаданне Вашынгтона нармалізаваць адносіны дзвюх краін.

Стужка навiн
0