МІНСК, 3 сту - Sputnik. Вялізныя чэргі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС утварыліся з-за росту колькасці беларусаў і расіян, якія жадаюць выехаць у Літву і Польшчу падчас навагодніх і калядных святаў, пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.
У пятніцу па стане на 12:00 на беларускай мяжы з краінамі Еўрасаюза сабралася больш за 650 легкавых аўто. ДПК загадзя папярэджваў аб тым, што могуць узнікнуць праблемы з выездам з Беларусі, пачынаючы з 2 студзеня.
"Пасля зніжэння колькасці грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў перыяд 31 снежня - 1 студзеня, паток асоб, якія едуць на выезд з Беларусі, больш чым у два разы перавысіў колькасць тых, хто ўязджае ў краіну, і ля пунктаў пропуску зноў з'явіліся чэргі", - распавялі ў ведамстве.
Відавочцы паведамлялі, што ў чэргах вельмі шмат машын на расійскіх нумарах. Гэты факт пацвердзілі ў ДПК.
"На час выхадных, якія ў суседзяў працягнуцца да 8 студзеня, многія расіяне вырашылі адправіцца ў краіны Еўропы праз Беларусь. Усяго ад пачатку года памежнікі аформілі больш за 140 тысяч грамадзян, 70% з якіх - грамадзяне Расіі", - прывялі статыстыку ў Дзяржпагранкамітэце.
У ДПК папярэдзілі, што пасля заканчэння калядных вакацый турысты пачнуць масава вяртацца дадому, што можа прывесці да росту чэргаў ужо на ўезд у Беларусь.
Як працуюць і адпачываюць у Беларусі і суседніх краінах - глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.