Кошт расійскага газу для Беларусі ў бліжэйшыя два месяцы не зменіцца

© Sputnik / Егор Еремов / Перайсці ў фотабанкГазаправод
Газаправод - Sputnik Беларусь
Адпаведна з дамоўленасцямі, дасягнутымі урадам Беларусі з "Газпрамам", пастаўкі газу ў краіну будуць ажыццяўляцца па цане 127 долараў за тысячу кубаметраў.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Кошт расійскага газу для Беларусі ў студзені-лютым 2020 года застанецца ранейшым, аб гэта Sputnik паведамілі Мінэнерга рэспублікі.

Белнафтахім пракаментаваў спыненне паставак нафты з Расіі - Sputnik Беларусь
"Белнафтахім" пракаментаваў спыненне паставак нафты з Расіі

Нагадаем, 31 снежня ў Маскве пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі рэспублікі Віктар Каранкевіч сустрэліся са старшынёй праўлення "Газпрама" Аляксеем Мілерам, каб абмеркаваць узаемадзеянне ў газавай сферы ў 2020 годзе. У тым ліку, абмяркоўвалася цана на расійскі газ для Беларусі.

У выніку быў падпісаны пратакол, у якім вызначаецца кошт газу на бліжэйшы час.

"У студзені і лютым гэтага года пастаўкі газу ў Беларусь будуць ажыццяўляцца па цане на ўзроўні 2019 года - 127 долараў за 1 тысячу метраў кубічных", - распавялі ў Мінэнерга.

У той жа час, у міністэрстве падкрэслілі, што перамовы па пастаўках расійскага прыроднага газу ў Беларусь усё яшчэ працягваюцца. Па іх выніках будзе агучана кошт паліва на бліжэйшыя два гады.

Нагадаем, 31 снежня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнікі дзяржаў, сярод іншага, абмеркавалі самыя вострыя пытанні - пастаўкі нафты і газу з Расіі ў Беларусь. Нягледзячы на прагрэс, дасягнуты ў ходзе перамоваў, новыя кантракты паміж краінамі так і не былі складзеныя.

З 1 студзеня ў Беларусі пачалі дзейнічаць новыя тарыфы на газ, электрычнасць і цеплавую энергію. Кошт прадастаўлення дадзеных рэсурсаў насельніцтву павялічыўся.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі