Пастпрэдства РФ у АБСЕ: пазіцыя Эстоніі ў дачыненні да Sputnik "абуральная"

© SputnikМікрафон Sputnik
Мікрафон Sputnik  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З-за пагрозы крымінальнага пераследу з боку ўладаў Эстоніі па артыкуле, які прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі, супрацоўнікі Sputnik Эстонія былі вымушаныя прыняць рашэнне з 1 студзеня 2020 года спыніць працоўныя адносіны з рэдакцыяй.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Пастаяннае прадстаўніцтва Расіі пры АБСЕ звярнула ўвагу прадстаўніка арганізацыі па пытаннях свабоды СМІ на тое, што сітуацыя вакол сайта Sputnik Эстонія пагаршаецца.

Ньюсрум Sputnik Эстонія пусты: супрацоўнікам прыйшлося скасаваць дагаворы - Sputnik Беларусь
Відэа
Ньюсрум Sputnik Эстонія пусты: супрацоўнікам прыйшлося скасаваць дагаворы

Першага студзеня стала вядома, што сайт Sputnik Эстонія перайшоў на працу ў надзвычайным рэжыме.

"Становішча спраў з Sputnik International Estonia, за якім абяцала ўважліва сачыць канцылярыя прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ, пагаршаецца. Журналісты вымушаныя звальняцца ў сувязі з прамой пагрозай пазбаўлення волі з боку эстонскіх уладаў. Абуральныя пазіцыя Эстоніі супярэчыць яе абавязацельствам у рамках АБСЕ. Чакаем рэакцыі канцылярыі прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ", - гаворыцца ў заяве, размешчанай у афіцыйным запісе пастпрадцтва ў Twitter.

Рэдакцыя МІА "Россия сегодня" раней заклікала ўсе міжнародныя і еўрапейскія арганізацыі выказаць сваю пазіцыю па дзеяннях уладаў Эстоніі, звяртаючыся, у прыватнасці, да ААН, ЕС, АБСЕ, Еўрапарламента, "Рэпарцёраў без межаў".

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў у выпадку, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй. У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 года супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з падзеямі на Украіне. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю вакол Sputnik Эстонія, заявіў, што расійскія ўлады будуць рабіць усё, каб падтрымліваць Sputnik пры працы ў іншых краінах. Высокапастаўленая крыніца ў Маскве раней заявіла РІА "Новости", што да дзеянняў эстонскіх уладаў маюць дачыненне брытанскія куратары, гэта будзе прынята да ўвагі для прыняцця ў бліжэйшы час сіметрычных мер у дачыненні да брытанскіх СМІ ў Расіі.

Выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі запусціў флэшмоб #СпутникСила ў падтрымку супрацоўнікаў партала Sputnik Эстонія. Сімвалам флэшмобу стала афарбаваная ў фірмовы жоўты колер гіра, на якой па-ангельску напісана "Got You Covered!" ("Паспадзявайся на нас!"). Да акцыі ўжо далучыліся гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў, афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, член камітэта па міжнародных справах Дзярждумы Яўген Прымакоў, публіцыст Армэн Гаспаран, кіраўнік Фонду абароны нацыянальных каштоўнасцяў і кіраўнік камісіі Грамадскай палаты РФ па развіцці інфармацыйнай супольнасці, СМІ і масавых камунікацый Аляксандр Малькевіч.

Стужка навiн
0