Беларусь дамовілася аб пастаўцы першай партыі нафты па кошце без прэміі

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкУваход у будынак Белнафтахіма
Уваход у будынак Белнафтахіма - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нежаданне беларускага боку плаціць прэмію расійскім пастаўшчыкам за нафту прывяло да спынення паставак сыравіны на НПЗ у самым пачатку 2020 года.

Старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў і прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Румас і Мядзведзеў абмеркавалі сітуацыю з пастаўкамі нафты на беларускія НПЗ
МІНСК, 4 сту - Sputnik. "Белнафтахім" афармляе дакументы з расійскай кампаніяй на прапампоўку першай партыі нафты, якая закупляецца па кошце без прэміі, паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

"Праца па заключэнні кантрактаў на пастаўку вуглевадароднай сыравіны з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь па кошце, які выключае прэмію пастаўшчыкам, працягваецца", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым у канцэрне асабліва падкрэслілі, што аб'ёмы сыравіны, якія будуць пастаўлены ў бліжэйшы час, а таксама назапашаныя рэсурсы дадуць магчымасць забяспечыць працу НПЗ у Наваполацку і Мазыры на ўвесь студзень бягучага года.

Што адбываецца з нафтай?

Расія з 1 студзеня 2020 года спыніла пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у Наваполацку і Мазыры. Пры гэтым у канцы мінулага года бакі ўзгаднілі індыкатыўныя балансы паставак нафты і газу ў рэспубліку на бягучы год.

Паводле інфармацыі крыніцы, блізкай да перамоваў, Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь з-за нязгоды зніжаць кошт сыравіны. Да гэтага нафта ішла па рынкавым кошце плюс прэмія 10 долараў для расейскіх грузаадправіцеляў.

Менавіта гэтая прэмія і стала каменем спатыкнення, таму што беларускі бок хоча яе знізіць. Зараз беларускія НПЗ працуюць на мінімуме, неабходным для тэхнічнага працэсу. Пры гэтым транзіт расійскай нафты для заходніх спажыўцоў не спыняўся.

Стужка навiн
0