Якое надвор'е чакаць на Каляды ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкое надвор'е чакаць на Каляды ў Беларусі
Якое надвор'е чакаць на Каляды ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сіноптыкі папярэдзілі аб складаных умовах надвор'я, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

МІНСК, 5 сту - Sputnik. Няўстойлівае з ападкамі надвор'е абяцаюць сіноптыкі ў бліжэйшыя дні, на Каляды чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паведамілі ў Гідрамеце.

У панядзелак, 6 студзеня, у Беларусі чакаецца галалёдзіца, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, тэмпература паветра ў залежнасці ад рэгіёна рэспублікі і часу сутак ад мінус 8 да плюс 2.

"Заўтра ў начны час будзе пераважна без ападкаў, днём чакаецца снег, мокры снег, дождж", - паведамілі Sputnik у Гідрамеце.

Там папярэдзілі пра галалёд і галалёдзіцы на асобных участках дарог.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад -8°С да -2°С, у светлы час сутак ад -3°С да +2°С.

На Каляды таксама чакаецца некамфортнае надвор'е: месцамі па рэспубліцы прагназуецца мокры снег, дождж, туманы, галалёд і галалёдзіца.

Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы складзе -3°С - +2°С, днём - да 4 градусаў цяпла.

Стужка навiн
0