Макей пагаварыў па тэлефоне з Дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампеа

© Sputnik / Екатерина Лызлова / Перайсці ў фотабанкДзяржсакратар ЗША Майк Пампеа
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа - Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускага МЗС пацвердзіў гатоўнасць прыняць Дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам у зручную для абодвух бакоў дату.

МІНСК, 7 сту - Sputnik. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у панядзелак пагутарыў па тэлефоне з Дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа, паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз - Sputnik Беларусь
Беларускія і амерыканскія дыпламаты прапрацоўваюць новыя тэрміны візіту Пампеа

Пампея падчас размовы растлумачыў, чаму быў перанесены тэрмін яго візіту ў Беларусь. Уладзімір Макей у сваю чаргу пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку прыняць Дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам ва ўзаемапрымальныя даты. Акрамя таго, у ходзе размовы была адзначана важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносінаў, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.

Бакі таксама абмеркавалі сітуацыю ў блізкаўсходнім рэгіёне. У сувязі з гэтым Уладзімір Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Беларускі міністр таксама заявіў, што наша краіна заклікае ўсе бакі праяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці, а таксама падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права ў мэтах устойлівага забеспячэння міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях.

Майкла Пампеа чакалі ў Мінску 4 студзеня, аднак за некалькі дзён да яго прыезду стала вядома, што візіт амерыканскага дзяржсакратара адкладаецца. Прычынай стала абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе.

"Дзяржсакратар Пампеа вымушаны адкласці свой візіт на Украіну, у Беларусь, Казахстан, Узбекістан і на Кіпр з-за неабходнасці знаходзіцца ў Вашынгтоне і сачыць за бягучай сітуацыяй у Іраку і забяспечваць бяспеку амерыканцаў на Блізкім Усходзе", - патлумачыў афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента Морган Ортагус.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі