"Беларусбанк" знізіў стаўку па крэдытах на жыллё

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў фотабанкЗнак працэнта, архіўнае фота
Знак працэнта, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Зніжэнне працэнтнай стаўкі тычыцца крэдытаў, якія банк выдае на будаўніцтва і набыццё кватэр, а таксама домакамплектаў, садовых і дачных домікаў.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. "Беларусбанк" зменшыў працэнтную стаўку па крэдытах на жыллё, пра гэта паведамілі ў прэс-службе фінансавай установы.

Новая працэнтная стаўка дзейнічае з пачатку 2020 года. Зараз яе памер адпавядае стаўцы рэфінансавання, павялічанай на 3,47 працэнтных пункта, і складае 12,47% гадавых. Да гэтага "Беларусбанк" мяняў стаўкі па крэдытах на жыллё ў лістападзе 2019 года, яна складала 12,9%.

Зніжэнне працэнтнай стаўкі закране новазаключаныя крэдытныя дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля тэрмінам да 20 гадоў. Акрамя таго, крэдыты пад 12,47% будуць выдаваць і на набыццё або будаўніцтва домакамплектаў, садовых і дачных домікаў, атрымаць грошы ў гэтых выпадках можна будзе на 12 гадоў.

Стаўкай рэфінансавання называюць працэнт, пад які Нацбанк выдае крэдыты камерцыйным банкам. Зніжэнне гэтага паказчыка кажа аб павелічэнні прыбытковасці саміх банкаў і пра тое, што яны атрымліваюць магчымасць прадастаўляць больш выгадныя крэдыты фізічным асобам.

У 2019 годзе стаўка рэфінансавання зніжалася двойчы. У жніўні яна дасягнула 9,5% замест 10%, а ў лістападзе знізілася яшчэ на 0,5 працэнтных пункта і замацавалася на ўзроўні 9%. У дадзены момант яна знаходзіцца на той жа адзнакі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі