"Дакар - 2020": Камазы вісяць на хвасце, але Вязовіч утрымаў лідарства

© REUTERS / HAMAD I MOHAMMEDАўтамабіль Сяргея Вязовіча
Аўтамабіль Сяргея Вязовіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бліжэйшы з супернікаў адстае ад лідара "чырвоных зуброў" крыху больш чым на дзве хвіліны, ва ўладальніка трэцяга месца адставанне амаль у 10 разоў больш.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. Лідар беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч здолеў утрымаць лідарства пасля трэцяга этапа ралі-рэйду "Дакар - 2020", хоць і прыехаў на фініш другім, перадае Sputnik.

Капотнік адпраўляецца на Дакар-2020 - Sputnik Беларусь
Капотны МАЗ нарэшце адпраўляецца на "Дакар"

Перамогу на этапе ў заліку грузавікоў атрымаў Андрэй Каргін з каманды "КАМАЗ-МАЙСТАР", трэцім таксама прыехаў чалнінскі каміён пад кіраваннем Антона Шыбалава. Беларусы Аляксандр Васілеўскі і Аляксей Вішнеўскі скончылі этап на 6 і 19 пазіцыях.

"Рады, што не спыніліся і праехалі ўвесь адрэзак", - так пракаменціраваў апошнюю частку этапу Вязовіч, адзначыўшы, што яна была вельмі павольнай, гоншчыка цытуе прэс-служба "чырвоных зуброў".

Вішнеўскі жа распавёў, што сёння экіпаж двойчы мяняў колы - першы раз з-за адарваных стабілізатараў, другі падчас гонкі па камяністым участку.

У выніку лідарства ў заліку грузавікоў засталося за экіпажам Вязовіча, аднак Каргін прайграе яму крыху больш за дзве хвіліны, на трэцім месцы Шыбалаў у больш чым 20 хвілінах ад беларускага "капотніка". Экіпаж Васілеўскага замыкае дзясятку, Вішнеўскі - на 14-м месцы.

У пазадарожных экіпажаў на першым месцы іспанец Карлас Сайнс, другі - катарац Нассер Аль-Аційя, трэці - аргентынец Арланда Тэрранова. Добрую гонку пасля няўдач выдаў экс-пілот "Формулы-1" Фернанда Алонса, паказаўшы пяты вынік, але ў выніку яны са штурманам Маркам Кома толькі 32-е.

У заліку матацыклаў лідзіруе амерыканец Рыкі Брабец, на другім месцы Кевін Бенавідэс з Аргентыны, трэцяя пазіцыя ў аўстрыйца Матыяса Уокнера. У квадрацыклістаў першынство ў чылійца Ігнасіа Кассале, другі - паляк Рафал Сонік, трэці - яшчэ адзін гоншчык з Чылі Джавані Энрыка. У заліку багі першы - Кейсі Кары з ЗША, другі - чыліец Франсіска Кантарда, на трэцім месцы - іспанец Хасэ Лопес. Расійска-беларускі экіпаж Аляксея Шмоцьева і Андрэя Рудніцкага на дзясятым месцы па выніках трох этапаў.

Чацвёрты этап чакае гоншчыкаў у сераду - ён пройдзе паміж гарадамі Неом і Аль-Ула, маршрут мае шмат пяшчаных і жвіровых ўчасткаў. Арганізатары іранічна раяць расчахліць свае камеры, таму што падчас этапу гоншчыкі праедуць міма рэлігійных помнікаў старажытнасці.

Стужка навiн
0