МІНСК, 8 сту - Sputnik. Беларуская спартсменка Аляксандра Сасновіч прайграла ў матчы 1/8 фіналу тэніснага турніру, які праходзіць у Шэньчжэне.
У другім крузе спаборніцтваў беларуска (69-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустракалася з кітайскай тэнісісткай Ван Цян (28) і прайграла ў трох сэтах - 4:6, 6:0, 6:7 (5:7). Напружаны паядынак працягваўся 2 гадзіны 13 хвілін.
Кітаянцы Цян цяпер трэба будзе пазмагацца з расійскай тэнісісткай Кацярынай Аляксандравай (34). У стартавым матчы расіянка перамагла немку Ганну-Лену Фрыдзам (141) у двух сэтах - 6:2, 6:3.
Беларуска Арына Сабаленка з бельгійкай Элізай Мертенс згуляюць у чвэрцьфінале парнага разраду з румына-японскай парай Моніка Нікулеску і Місакі Доі.
Прызавы фонд тэніснага турніру ў Шэньчжэне складае 650 тысяч долараў, спаборніцтвы завершацца 11 студзеня.