Другі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне

© Sputnik / Инна ГришукДругі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне
Другі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новае прадпрыемства будзе спецыялізавацца на вытворчасці бутэлек з каляровага і бясколернага шкла.

ГРОДНА, 9 сту - Sputnik, Іна Грышук. Другі завод па вытворчасці шкляной тары збіраюцца пабудаваць у Гродне. Новы завод патрэбны, таму што ў краіне расце попыт на экалагічную ўпакоўку, а дзеючае шкляное прадпрыемства не можа пашырацца. Праект выстаўлены на грамадскае абмеркаванне.

Новую шкляную вытворчасць плануе пабудаваць ААТ "Гродзенскі шклозавод" на тэрыторыі прамысловай зоны "Аульс". Цяперашняе прадпрыемства знаходзіцца ў цэнтры горада і не можа нарошчваць вытворчыя магутнасці. У іх планах - наладзіць у Гродне вытворчасць карычневай піўной бутэлькі аб'ём 0,5 літра стандартнай і палегчанай вагі. Тут збіраюцца вырабляць больш за 240 мільёнаў бутэлек у год.

© Sputnik / Инна ГришукДругі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне
Другі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне - Sputnik Беларусь
Другі шклозавод хочуць пабудаваць у Гродне

Зараз справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) новай шкляной вытворчасці выстаўлена на грамадскае абмеркаванне. Калі праект будзе зацверджаны, новую лінію па вытворчасці шкляной тары ў "Аульсе" пачнуць будаваць у гэтым годзе. Тэрмін будаўніцтва - 2,5 года.

Азнаёміцца з дакументацыяй АУНА можна на сайтах Гродзенскага гарвыканкама і Гродзенскага шклозавода, у іх адрас прымаюцца заўвагі і прапановы. Абмеркаванні завершацца 7 лютага гэтага года. Калі ж гараджане хочуць правесці сход па абмеркаванні праекта, трэба да 22 студзеня накіраваць на адрас Гродзенскага гарвыканкама пісьмовую заяву.

Стужка навiн
0