Мікалай Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе па хіміі

© Photo : Острошицко-Городокская средняя школаМікалай Лукашэнка на алімпіядзе па хіміі
Мікалай Лукашэнка на алімпіядзе па хіміі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У бліжэйшы час ён будзе прадстаўляць не толькі сваю школу, але і Мінскі раён на абласным этапе алімпіяды.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка заняў першае месца ў раённым этапе алімпіяды па хіміі.

Фатаграфія яго дыплома размешчана на сайце Астрашыцка-Гарадоцкай школы, дзе ён вучыцца.

© Photo : Острошицко-Городокская средняя школаДыплом пераможцы раённай алімпіяды па хіміі Мікалая Лукашэнкі
Мікалай Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе па хіміі - Sputnik Беларусь
Дыплом пераможцы раённай алімпіяды па хіміі Мікалая Лукашэнкі

Алімпіяда праводзілася сярод вучняў дзявятага класа. Перамога дазволіць Мікалаю Лукашэнку прыняць удзел у абласным этапе алімпіяды па хіміі, які пройдзе з 13 па 17 студзеня. Такім чынам, сын прэзідэнта будзе прадстаўляць не толькі школу, але і Мінскі раён.

Разам з Мікалаем на алімпіяду паедуць яшчэ чатыры вучні школы. Як паведамілі Sputnik у навучальнай установе, для іх правялі ўрачыстую лінейку і знялі матывацыйны ролік.

Нядаўна пра поспехі Мікалая Лукашэнкі ў вывучэнні хіміі кіраўнік дзяржавы распавядаў у сваім інтэрв'ю галоўрэду радыё "Эхо Москвы" Аляксею Венедыктаву.

Стужка навiн
0