Мядзведзеў прапанаваў забараніць сумесі з утрыманнем нікаціну ў ЕАЭС

© Sputnik / Виктор ТолочкоСцяг ЕАЭС
Сцяг ЕАЭС - Sputnik Беларусь
Раней у Беларусі таксама абмяркоўвалася прапанова ўвесці кантроль над продажам жавальных сумесяў з утрыманнем нікаціну.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Расія павінна ініцыяваць забарону гандлю сумесямі  з утрыманнем цінкаціну на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), заявіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў на сустрэчы з кіраўніком МУС РФ Уладзімірам Калакольцавым і кіраўніком Расспажыўнагляду Ганнай Паповай.

На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне ўзмацнення кантролю за абаротам прадукцыі з утрыманнем нікаціну.

"Трэба правесці працу, каб ад імя Расійскай Федэрацыі, напрыклад, пайшла ініцыятыва ў еўразійскую калегію. Калі трэба мы гэта разгледзім на Савеце кіраўнікоў урадаў, і проста гэты прадукт забараніць, прычым на тэрыторыі ўсяго Еўразійскага саюза", - сказаў Мядзведзеў аб сумесях з утрыманнем нікаціну.

З-за адсутнасці межаў паміж краінамі-удзельнікамі ЕАЭС адсутнасць адзінага падыходу да сумесяў з утрыманнем нікаціну прывядзе да таго, што "гэтую дрэнь ўсё роўна будуць завозіць", адзначыў кіраўнік расійскага ўрада.

У Беларусі раней ужо абмяркоўвалася пытанне аб неабходнасці ўвесці кантроль за продажам жавальных сумесяў з утрыманнем нікаціну. Такая прапанова гучала ў лістападзе на аператыўнай нарадзе ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства аховы здароўя, МУС, Дзяржстандарту і абласных упраўленняў гандлю.

На нарадзе адзначалася, што тавар не з'яўляецца тытунёвым вырабам, таму патрабаванні да яго абароту не могуць супадаць з тымі, што прымяняюцца да гандлю тытунёвымі вырабамі. У выніку купіць сумесі ў цяперашні час свабодна могуць дзеці і падлеткі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі