Сіноптыкі распавялі, ці будзе ў Беларусі шмат снегу зімой

© Pixabay/janissewcrazyЕлка пад снегам
Елка пад снегам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўнік Белгідрамета мяркуе, што ў зімовыя месяцы найбольш верагоднае такое надвор'е, якое беларусы назіраюць сёння.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Беларусам не варта чакаць вялікіх снежных гурбаў гэтай зімой, пра гэта начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Аляксандр Бяганскі расказаў журналістам у пятніцу.

"Нельга сказаць, што снегу наогул не будзе. Але ў тым разуменні, як мы гэтага хочам, - паўмятровыя гурбы, іх пакуль чакаць не даводзіцца, таму што тэмпературы ў нас даволі высокія", - сказаў Бяганскі.

І тым не менш, супакоіў эксперт, пры больш актыўных атмасферных франтах можа выпадаць не толькі мокры, але і сухі снег. А вось час утрымання снежнага покрыва будзе залежаць ад тэмпературы.

Якой будзе зіма 2020 у Беларусі?

Закрануў прадстаўнік Белгідрамета і прагнозы на астатак зімы: па словах Аляксандра Бяганскага, у 2010-я гады ў рэспубліцы часцей адзначаліся не марозныя, а няўстойлівыя зімовыя сезоны. Так што зіма, якую беларусы назіраюць сёння, больш верагодная, лічыць ён.

Вадохрышча - Sputnik Беларусь
Ці будуць вадохрышчанскія маразы? Доўгатэрміновы прагноз надвор'я

"Цяпер на тэрыторыі Беларусі склалася не зусім тыповая сінаптычная сітуацыя для сярэдзіны зімы. Тэмпературны фон вышэй за кліматычную норму ў асноўным на 3-6 градусаў", - адзначыў ён.

У бліжэйшыя дні характар надвор'я істотна не зменіцца. Пачатак другой дэкады месяца таксама будуць суправаджаць моцныя ападкі і павышаны тэмпературны рэжым (паказчыкі будуць станоўчымі ў дзённыя гадзіны).

Як распавёў Аляксандр Бяганскі, у другой палове студзеня ападкаў будзе менш, але маразоў чакаць не даводзіцца.

"Пачатак трэцяй дэкады чакаецца блізкім да кліматычнай нормы, але ўсё роўна значных паніжэнняў тэмпературы паветра не прагназуецца. Пераважна начныя тэмпературы будуць слаба адмоўнымі, дзённыя - блізкімі да нуля", - рэзюмаваў ён.

Стужка навiн
0