Сусветны банк пацвердзіў свой прагноз па росце ВУП Беларусі на 2020 год

© AFP 2024 / ERIC BARADATОфіс Сусветнага банка ў Вашынгтоне
Офіс Сусветнага банка ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Згодна з бюджэтам на 2020 год, беларускі ўрад плануе рост ВУП на ўзроўні 2,8%. Аналітыкі Сусветнага банка лічаць, што да канца года гэтага паказчыка дасягнуць не ўдасца.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Сусветны банк (СБ) пацвердзіў прагноз росту беларускага ВУП у 2020 годзе, вынікае з эканамічнага агляду банка.

Залаты злітак - Sputnik Беларусь
Золатавалютныя рэзервы у 2019 годзе павялічыліся да 9,4 млрд долараў

У канцы 2019 года эксперт Сусветнага банка па Беларусі прагназаваў запаволенне эканамічнага росту пасля навіны пра тое, што краіна не атрымае ў 2020-2021 гадах кампенсацыю выдаткаў ад Расіі за падатковы манеўр. Тады СБ казаў, што у 2019 годзе рост беларускага ВУП замарудзіцца да 1% (да гэтага прагназаваўся рост у 1,8%), у 2020 годзе будзе 0,9% (раней - 1,3%), ў 2021 - 0,5 % (раней - 1,2%).

У новым студзеньскім аглядзе аналітыкі банка пацвярджаюць прагноз па ВУП Беларусі і яго росту ў 2020 годзе на ўзроўні 0,9%. Прагноз па 2019 годзе яны пакінулі без зменаў і ўпэўненыя, што прырост складзе 1%. У аналітычным аглядзе выказалі ўпэўненасць, што ў 2021 і 2022 гадах ВУП краіны будзе расці ў год на паўпрацэнта.

Раней у лістападзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацвердзіў прагноз бюджэту на 2020 год, у якім гаварылася пра рост ВУП на 2,8%. Пры гэтым ужо ў першым квартале новага года плануецца дасягнуць узроўню ў 0,7%.

Гадавы прырост ВУП па краіне будзе вядомы ў канцы студзеня. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, ВУП за студзень-лістапад 2019 года (паводле параўнання з тым жа перыядам мінулага) вырас на 1,1%.

Стужка навiн
0