Знойдзены на дне ракі і скрадзены з Магілёва меч усплыў на аўкцыёне

© Photo : Музей гісторыі МагілёваМеч мсціслаўскага рыцара
Меч мсціслаўскага рыцара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зброя, якая належала рыцару у канцы XV - пачатку XVI стагоддзяў, была прысвоена "чорнымі капальнікамі" шэсць гадоў таму.

МІНСК, 10 сту - Sputnik. Сярэднявечны меч, знойдзены ў 2013 годзе разам з рыцарскімі даспехамі на дне ракі Віхры і незаконна вывезены з тэрыторыі Беларусі, вярнуўся на радзіму, паведамляецца на сайце Музея гісторыі Магілёва.

Спрэчны шлем і радзіма славян: археолагі распавялі пра галоўныя адкрыцці года - Sputnik Беларусь
Спрэчны шлем і радзіма славян: археолагі распавялі пра галоўныя адкрыцці года

Зброю, якая ўваходзіла ў комплекс рыцарскага ўзбраення мсціслаўскага рыцара, што складаецца з кірасы, шлема, фрагментаў кальчугі і г.д., скралі і вывезлі за межы рэспублікі "чорныя капальнікі", якія займаліся нелегальнымі археалагічнымі пошукамі. Меч неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, пакуль нарэшце не апынуўся выстаўленым на аўкцыён у адной з еўрапейскіх краін, дзе яго і набыў магілёўскі музей.

Набыццё мяча стала магчымым дзякуючы дапамозе прадстаўнікоў Міністэрства культуры, МЗС, Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскіх актывістаў. Купля была здзейснена за кошт фінансавання Магілёўскага гарадскога бюджэту і спонсараў.

Прэзентацыя новага набыцця музея адбудзецца 15 студзеня ў 17:00. Наведвальнікам абяцаюць распавесці пра тое, як шукалі рэліквію і як удалося вярнуць яе на радзіму.

Стужка навiн
0