Лукашэнка параўнаў Беларусь з моцным караблём падчас шторму

© Photo : пресс-служба президента БеларусиАляксандр Лукашэнка на прыёме ў пярэдадне старога Новага года
Аляксандр Лукашэнка на прыёме ў пярэдадне старога Новага года - Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт адзначыў: "Нас шмат, але Беларусь у нас адна. Галоўнае - не змяншаць хуткасць і не адхіляцца ад абранага намі шляху".

МІНСК, 12 сту - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў не адхіляцца ад абранага шляху развіцця, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У суботу Лукашэнка правёў прыём напярэдадні старога Новага года. Выступаючы перад гасцямі, ён адзначыў, што галоўнае - не змяншаць хуткасць і не адхіляцца ад абранага шляху.

"Нас шмат, але Беларусь у нас адна. І гэтая простая ісціна ляжыць у аснове дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці краіны", - падкрэсліў ён.

Прэзідэнт параўнаў Беларусь з невялікім, але трывалым караблём, што знаходзіцца ў свеце, які ў апошнія гады штарміць.

"Трэба толькі, як і раней, шанаваць і берагчы тое, што маем, захоўваць і развіваць лепшае, распрацоўваць і ствараць самае перадавое. У адваротным выпадку адстанем", - дадаў ён.

На прыём былі запрошаны настаўнікі і ўрачы, дзеячы культуры і мастацтва, навукоўцы і дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі сілавога блока і грамадскіх арганізацый, журналісты, спартсмены. Падводзячы вынікі мінулага года, прэзідэнт уручыў ім дзяржузнагароды.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі