МІНСК, 14 сту - Sputnik. Еўразійскі банк развіцця выдасць ААТ "Беларуськалій" крэдыт тэрмінам на 5 гадоў пад камфортны працэнт, заявіў журналістам у аўторак гендырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сумесны з беларускім калійным гігантам праект з'яўляецца адным з самых удалых для банкаў.
"Гэта першы праект, які мы падпісалі ў гэтым годзе. Сума - 400 мільёнаў долараў", - удакладніў гендырэктар.
Старшыня праўлення ЕАБР Андрэй Бельянінаў у сваю чаргу назваў "Беларуськалій" "блакітнай фішкай", таму што амаль 100% прадукцыі пастаўляецца на экспарт.
Ён удакладніў, што крэдыт выдзяляецца беларускаму гіганту нават без падпісання Дзяржгарантыі. Сродкі выдзяляюцца на тэхнічнае пераўзбраенне і трохі на абаротныя сродкі.
"Мы б і больш далі", - запэўніў Бельянінаў.
Пры гэтым канкрэтныя ўмовы прадстаўнік банка раскрываць не стаў. Крэдыт прадстаўлены тэрмінам на пяць гадоў. Адказваючы на ўдакладняючае пытанне карэспандэнта Sputnik аб памеры стаўкі крэдытавання, Бельянінаў адзначыў, што "не скажа памер стаўкі, але яна камфортная".