Перадачы двух расійскіх каналаў дазволілі паказваць у Беларусі

© PixabayТелевизионные пульты
Телевизионные пульты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абодва каналы расійскія: на адным ідуць перадачы для дзяцей, другі прысвечаны экстрэмальным і незвычайным падарожжам.

МІНСК, 15 сту - Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі дазволіла паказваць на тэрыторыі рэспублікі перадачы двух расійскіх тэлеканалаў - Ginger і "Телепутешествия HD", паведаміла ў аўторак прэс-служба ведамства.

Дадзеным замежным тэлевізійным СМІ адпаведныя дакументы выдадзены на тры гады пры ўмове адсутнасці змены іх формы і зместу.

Абодва каналы - расійскія: Ginger разлічаны на дзіцячую аўдыторыю, у яго эфіры паказваюць сіткомы, розныя пазнавальныя праграмы, мультфільмы, анімацыйныя серыялы і фільмы; другі прысвечаны экстрэмальным і незвычайным падарожжам, а таксама прыродзе Зямлі.

Стужка навiн
0