Зварот Пуціна: прэзідэнт РФ аб дапамогах, матчыным капітале і заробках

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў фотабанкЗварот Пуціна: прэзідэнт РФ аб дапамогах, матчыным капітале і заробках
Зварот Пуціна: прэзідэнт РФ аб дапамогах, матчыным капітале і заробках - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў у сераду са штогадовым зваротам да Федэральнага сходу. Sputnik сабраў галоўныя тэзісы расійскага лідара.

Кіраўнік РФ у штогадовым пасланні пазначыў прыярытэты ў развіцці краіны на будучы год як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы. Сярод запрошаных былі члены Савета Федэрацыі, урада, дэпутаты Дзярждумы, кіраўнікі Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў, рэлігійныя, грамадскія дзеячы і іншыя - усяго каля 1300 чалавек.

Выступленне прэзідэнта традыцыйна транслявалі асноўныя тэлеканалы. Для асвятлення мерапрыемства было акрэдытавана каля 900 расійскіх і замежных журналістаў.

Пуцін пра маштабныя задачы

Прэзідэнт РФ заявіў, што ў грамадстве выразна абазначыўся запыт на перамены.

"Пасланне Федэральнаму сходу ўпершыню абвяшчаецца ў самым пачатку года. Нам трэба хутчэй, не адкладваючы, вырашаць маштабныя сацыяльныя, эканамічныя і тэхналагічныя задачы, перад якімі стаіць краіна", - сказаў Пуцін.

Ён адзначыў, што іх змест і арыенціры адлюстраваны ў нацпраектах, рэалізацыя якіх патрабуе "новай якасці дзяржаўнага кіравання, працы ўрада, усіх узроўняў улады, прамога дыялогу з грамадзянамі".

Пуцін пра дэмаграфію

Пуцін заявіў, што лёс Расіі і яе гістарычныя перспектывы залежаць ад дэмаграфіі, з гэтай тэмы ён і пачаў пасланне Федэральнаму сходу. Ён падкрэсліў, што нараджальнасць у Расіі зноў падае, краіна ўступіла ў складаны дэмаграфічны перыяд.

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў фотабанкДэманстрацыя графіка працягласці жыцця ў 2000 - 2030 гады
Зварот Пуціна: прэзідэнт РФ аб дапамогах, матчыным капітале і заробках - Sputnik Беларусь
Дэманстрацыя графіка працягласці жыцця ў 2000 - 2030 гады

"Негатыўныя прагнозы па дэмаграфіі ў Расіі, якія зараз існуюць, насцярожваюць, трэба забяспечыць рост паказчыка нараджальнасці да сярэдзіны дзесяцігоддзі", - заявіў расійскі лідар.

Дэмаграфія, па яго словах, гэта сфера, дзе няма нейкага ўніверсальнага, тым больш вузкаведамаснага рашэння.

"Кожны наш крок, новы закон, дзяржаўную праграму мы павінны ацэньваць перш за ўсё з пункту гледжання вышэйшага нацыянальнага прыярытэту - зберажэнні і памнажэння народа Расіі", - канстатаваў ён.

Уладзімір Пуцін таксама прапанаваў шэраг мер для павышэння каэфіцыента нараджальнасці.

Больш падрабязнасцяў чытайце на рускай версіі Sputnik

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі