МІНСК, 16 сту - Sputnik. Герой Расіі Аляксей Бацян назваў знос мноства помнікаў савецкім салдатам у Польшчы і рашэнне Варшавы прызнаць СССР адказным за пачатак Другой сусветнай вайны разам з гітлераўскай Германіяй вар'яцтвам і подласцю.
Легендарны Аляксей Бацян кіраваў аперацыяй па выратаванні польскага Кракава ад знішчэння фашыстамі ў студзені 1945 года. Ветэрану Службы знешняй разведкі Расіі споўнілася 102 гады.
"Я бы моцна па-польску сказаў гэтым людзям усё, што я пра гэта думаю! Гэта проста вар'яцтва, здзек над памяццю соцень тысяч савецкіх і польскіх жаўнераў, якія разам білі гітлераўцаў на зямлі Польшчы", - заявіў Бацян у інтэрв'ю РІА "Новости".
"Калі б не наша перамога, ніякай свабоднай і незалежнай польскай дзяржавы сёння не існавала б. І ўсе тыя, хто сёння здзяйсняе вось гэтыя подлыя рэчы, павінны разумець, што і іх саміх б не было", - сказаў 102-гадовы Герой Расіі.
19 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня вызвалення Чырвонай арміяй польскага горада Кракава. Гітлераўскае камандаванне хацела зладзіць у ім пастку, затапіўшы Кракаў разам з савецкімі салдатамі і яго жыхарамі. Гэты бесчалавечны план сарваўся дзякуючы аперацыі, праведзенай групай пад камандаваннем лейтэнанта Аляксея Бацяна. За гэта ў 2007 годзе ён быў удастоены звання Героя Расіі.
У апошнія гады ў Польшчы знесена мноства помнікаў воінам Чырвонай арміі, якія вызвалілі польскую зямлю ад фашыстаў. У краіне дзейнічае спецыяльны закон, які дазваляе гэта рабіць. Раней у студзені польскі сейм прыняў рэзалюцыю, у якой віна за пачатак Другой сусветнай вайны ў роўнай ступені ускладаецца як на Германію, так і на Савецкі Саюз.