Уладзімір Пуцін патлумачыў сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю РФ

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкУладзімір Пуцін патлумачыў сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю РФ
Уладзімір Пуцін патлумачыў сутнасць прапанаваных змяненняў у Канстытуцыю РФ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сэнс паправак у Асноўны закон - павысіць ролю грамадзянскай супольнасці і палітычных партый, заявіў прэзідэнт Расіі.

МІНСК, 16 сту - Sputnik. Сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з членамі рабочай групы па распрацоўцы прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю праходзіць у рэзідэнцыі расійскага лідара ў Нова-Агарове.

Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра РФ Міхаіл Мішусцін - Sputnik Беларусь
Варта быць смелым: што трэба будзе зрабіць новаму ўраду РФ

Тлумачачы сэнс прапанаваных паправак у Асноўны закон краіны, Пуцін адзначыў, што іх сэнс - "забяспечыць далейшае развіццё Расіі як прававой, сацыяльнай дзяржавы, павысіць эфектыўнасць дзейнасці інстытутаў нашай краіны, умацаваць ролю грамадзянскай супольнасці, палітычных партый, нашых рэгіёнаў у выпрацоўцы найважнейшых рашэнняў, у развіцці нашай дзяржавы".

"Расія, застаючыся прэзідэнцкай рэспублікай, становіцца больш адкрытай, значэнне і адказнасць парламента павышаецца", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Пазначаючы будучую адказнасць парламента, расійскі лідар адзначыў, што яна закране не толькі прызначаных старшыню ўрада, міністраў і іх намеснікаў, але і працу, якую яны праводзяць, палітыку ўрада ў цэлым. На думку Уладзіміра Пуціна, больш цесны звязак ўрада і парламента запатрабаваны.

Прэзідэнт РФ звярнуў увагу, што праект паправак у Канстытуцыю патрабуе сур'ёзнай працы і дбайнай экспертызы, трэба "вывяраць ўсе да коскі".

Выступаючы напярэдадні з пасланнем да Федэральнага сходу, прэзідэнт Расіі прапанаваў унесці ў асноўны закон шэраг змен, у прыватнасці размова ідзе аб замацаванні статусу і ролі Дзяржсавета, павышэнні ролі губернатараў у распрацоўцы і прыняцці рашэнняў федэральнага значэння. Для падрыхтоўкі прапаноў аб папраўках у Канстытуцыю Пуцін стварыў працоўную групу, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Савета Федэрацыі, Дзярждумы, вучоныя-прававеды, лідары грамадскіх аб'яднанняў, вядомыя дзеячы мастацтва і спорту.

Стужка навiн
0