https://bel.sputnik.by/20200117/Mkalay-Lukashenka-atryma-dyplom-na-ablasnoy-almpyadze-pa-khm-1043716628.html
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом на абласной алімпіядзе па хіміі
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом на абласной алімпіядзе па хіміі
Sputnik Беларусь
У абласным этапе алімпіяды, які праводзіўся па двух прыродазнаўчым прадметах - "Хімія" і "Біялогія", прынялі ўдзел больш за 130 школьнікаў. 17.01.2020, Sputnik Беларусь
2020-01-17T14:58+0300
2020-01-17T14:58+0300
2023-04-18T12:00+0300
навіны
у беларусі
грамадства
мікалай лукашэнка
беларусь
хімія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104366/08/1043660860_7:0:2197:1232_1920x0_80_0_0_29059bae2df6ba90c162463d562112da.jpg
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка быў адзначаны дыпломам на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, паведамляе сайт галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.Цяперашняе спаборніцтва - ужо трэці этап рэспубліканскай алімпіяды. На пачатку студзеня стала вядома, што Мікалай Лукашэнка паслядоўна паказаў лепшыя вынікі ў ходзе выканання алімпіядных задач у сваёй школе, а затым і ў Мінскім раёне. На раённым этапе ён заняў першае месца - фатаграфія яго дыплома размешчана на сайце Астрашыцка-Гарадоцкай школы, дзе ён вучыцца.У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Біялогія" і "Хімія" прынялі ўдзел больш за 130 школьнікаў. На днях у актавай зале Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў."Я ўпэўнена, што кожны з вас з'язджае сёння з добрым настроем, атрымаў новыя веды, набыў новых сяброў. Удзел у алімпіядах дазваляе кожнаму з вас стаць лепш", - сказала падчас цырымоніі ўзнагароджання першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Соф'я Філістовіч.У Мікалая Лукашэнкі дыплом трэцяй ступені, паведамляюць СМІ. У чацвёртым, заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды звычайна ўдзельнічаюць ўладальнікі дыпломаў першай і другой ступеняў. Але "па некаторых прадметах бяруць і трэцюю ступень", паведамляе выданне са спасылкай начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяну Апраніч.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104366/08/1043660860_280:0:1923:1232_1920x0_80_0_0_5facd5d241d4f02b51709112907610ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, грамадства, мікалай лукашэнка, беларусь, хімія
навіны , у беларусі, грамадства, мікалай лукашэнка, беларусь, хімія
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом на абласной алімпіядзе па хіміі
14:58 17.01.2020 (абноўлена: 12:00 18.04.2023) У абласным этапе алімпіяды, які праводзіўся па двух прыродазнаўчым прадметах - "Хімія" і "Біялогія", прынялі ўдзел больш за 130 школьнікаў.
МІНСК, 17 сту - Sputnik. Малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка быў адзначаны дыпломам на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, паведамляе сайт галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама.
Цяперашняе спаборніцтва - ужо трэці этап рэспубліканскай алімпіяды. На пачатку студзеня стала вядома, што Мікалай Лукашэнка паслядоўна паказаў лепшыя вынікі ў ходзе выканання алімпіядных задач у сваёй школе, а затым і ў Мінскім раёне. На раённым этапе ён заняў першае месца - фатаграфія яго дыплома размешчана на сайце Астрашыцка-Гарадоцкай школы, дзе ён вучыцца.
У трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Біялогія" і "Хімія" прынялі ўдзел больш за 130 школьнікаў. На днях у актавай зале Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.
"Я ўпэўнена, што кожны з вас з'язджае сёння з добрым настроем, атрымаў новыя веды, набыў новых сяброў. Удзел у алімпіядах дазваляе кожнаму з вас стаць лепш", - сказала падчас цырымоніі ўзнагароджання першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Соф'я Філістовіч.
У Мікалая Лукашэнкі дыплом трэцяй ступені, паведамляюць СМІ. У чацвёртым, заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды звычайна ўдзельнічаюць ўладальнікі дыпломаў першай і другой ступеняў. Але "па некаторых прадметах бяруць і трэцюю ступень", паведамляе выданне са спасылкай начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама Таццяну Апраніч.