МІНСК, 17 сту - Sputnik. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (12 WTA) прайграла прадстаўніцы Украіны Даяне Ястрэмскай (24 WTA) у ½ фіналу турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе, паведамляе Sputnik.
Матч працягваўся 1 гадзіну і 46 хвілін і завяршыўся перамогай Ястрэмскай з лікам 6:4, 6:2 (7:4).
Сабаленка запісала на свой рахунак 6 эйсаў, рэалізавала 1 з 2 брэйк-пойнтаў і дапусціла 4 падвойных памылкі. Ястрэмская 5 разоў падавала навылёт, рэалізавала 2 з 8 брэйк-пойнты і дапусціла 6 падвойных памылак.
Нагадаем, што напярэдадні 21-гадовая Сабаленка ў чвэрцьфінале перамагла 28-гадовую румынскую спартсменку Сымону Халеп (4WTA), абышоўшы ў другім раўндзе амерыканку Бярнарду Перу (70 WTA), а на старце - прадстаўніцу Кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36 WTA).
Наступны матч беларуска правядзе ўжо ў асноўнай сетцы адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open). Там яна сустрэнецца з іспанкай Карлай Суарэс Навара (54 WTA). Тэнісісткі ўжо сустракаліся на кортах раней, перамогу тройчы атрымлівала Сабаленка.Фінал турніру Adelaide International пройдзе 18 студзеня.