Пажарныя і балерыны: МНС і Вялікі тэатр зрабілі незвычайны каляндар

© Photo : МЧС БеларусиВокладка календара
Вокладка календара - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У вольны продаж каляндар не паступіць, хоць многія карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі жаданне яго набыць.

МІНСК, 18 сту - Sputnik. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі і Вялікі тэатр прэзентавалі сумесны каляндар на 2020 год, героямі якога сталі напаўаголеныя ратавальнікі і балерыны.

"Праект уяўляе сабой каляндар, праз які тонкай ніткай праходзіць ідэя аб зліцці двух абсалютна процілеглых якасцяў - сілы і далікатнасці - уласцівых выратавальнікам і дзеячам мастацтва", - сказалі ў міністэрстве.

© Photo : МЧС БеларусиАдна са старонак календара
Пажарныя і балерыны: МНС і Вялікі тэатр зрабілі незвычайны каляндар - Sputnik Беларусь
Адна са старонак календара

Там таксама адзначылі, што ў здымках прынялі ўдзел праслаўленыя артысткі Вялікага, якія маюць званні народных і заслужаных, а таксама простыя беларускія ратавальнікі, якія працуюць у розных падраздзяленнях МНС.

Паводле інфармацыі МНС, першыя асобнікі календара атрымалі героі праекта, а таксама спецыялісты, якія займаліся яго падрыхтоўкай.

Ужо вядома, што ў вольны продаж каляндар не паступіць, хоць многія карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі жаданне яго набыць. Паглядзець усе фота, якія ўвайшлі ў праект, можна на сайце МНС.

Стужка навiн
0