МІНСК, 20 сту - Sputnik. Рэйтынг лепшых горналыжных курортаў у краінах СНД для адпачынку і падарожжаў зімой у студзені і лютым 2020 года склаў турыстычны партал "Турстат".
Анамальна цёплае надвор'е, што ўсталявалася ўзімку, не дазволіла адзначыць 19 студзеня на горных курортах розных краін Сусветны дзень снегу: традыцыйна яго святкуюць у перадапошнюю студзеньскую нядзелю па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS).
"Лепшыя курорты СНД для катання на горных лыжах і сноўбордзе размешчаны ў Казахстане, Беларусі, Азербайджане, Арменіі і Кыргызстане", - паведамляе партал.
Так, топ-10 лепшых і найбольш папулярных у СНД месцаў для гарналыжнага адпачынку выглядае наступным чынам:
- Чымбулак (Казахстан);
- Алтайскія Альпы (Казахстан);
- Нуртай (Казахстан);
- Лагойск (Беларусь);
- Сілічы (Беларусь);
- Шахдаг (Азербайджан);
- Туфандаг (Азербайджан);
- Цахкадзор (Арменія);
- Каракол (Кыргызстан);
- Чымган (Узбекістан).
Адзначаецца таксама, што складзены рэйтынг па выніках аналізу тураў і прапаноў адпачынку на зімовых курортах СНД.
А ў мінулым месяцы Беларусь трапіла ў навагодні топ-5: галоўная ёлка рэспублікі апынулася сярод лідараў у СНД, абагнаўшы нават маскоўскую.