МІНСК, 20 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Федэрацыі прафсаюзаў і асабіста кіраўніку арганізацыі Міхаілу Ордзе за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі.
"Мы дамаўляліся, што прафсаюзы прымуць актыўны ўдзел у кампаніі, дапамогуць яе арганізаваць на месцах, што і было зроблена", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Палітыканы на чыстых вуліцах
Паводле яго слоў, ФПБ адыгрывае важную ролю ў грамадскім і палітычным жыцці краіны як адна з самых шматлікіх арганізацый.
"Аснову складаюць людзі, якія працуюць, працуюць, а не займаюцца палітыканствам, хаджэннем па чыстых і ўтульных мінскіх вуліцах", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі лідар абмеркаваў са старшынёй ФПБ і падрыхтоўку да чарговага ўжо восьмага па ліку з'езду арганізацыі, які запланаваны на люты гэтага года. Адміністрацыя прэзідэнта і ўрад падключацца да арганізацыі мерапрыемства.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дапамогу Міхаілу Ордзе для таго, каб выбары дэлегатаў прайшлі "дэмакратычна і прыстойна, каб пальцам потым не тыкалі, таму што жадаючых жа шмат".
Замарочкі і цяжкія часы
На яго думку, беларускія прафсаюзы пасля размовы ў Палацы Незалежнасці сутыкнуцца з крытыкай, што ФПБ пачалі прымаць удзел у палітычным працэсе.
"На гэтым замарочвацца не трэба, вы чалавек дасведчаны, я гэта ведаю", - цытуе беларускага прэзідэнта БелТА.
Пасля Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ФПБ павінна ганарыцца сваёй роляй у грамадстве. Таму што цяпер краіна перажывае няпросты час, і розныя людзі, натуральна, па-рознаму яго ацэньваюць.
"Але ўсе павінны разумець: не дай бог нейкія цяжкія часы, нам спатрэбяцца і прафсаюзы, і камсамол (па-старому кажучы) - наша моладзевая арганізацыя, усе арганізацыі будуць задзейнічаны", - запэўніў ён.
Важны год і народны сход
Беларускі лідэр адзначыў, што жыццё ў рэспубліцы выбудоўваецца стратэгічна, таму чарговы з'езд ФПБ трэба "правесці годна, прыгожа".
Прычым кіраўнік дзяржавы плануе прыняць у ім асабісты ўдзел, улічваючы маштабы мерапрыемства, у важны з палітычнага пункту гледжання год.
"Прэзідэнцкія выбары, з'езд народа Беларусі - Усебеларускі народны сход, якое выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.