Відэа

Вадохрышча-2020: як беларусы акуналіся ў іардань

Падпісацца
Традыцыя акунацца ў палонку з асвячонай вадой існуе даўно, але перад гэтым лепш атрымаць блаславенне ў святара.

Праваслаўныя Беларусі ўчора адсвяткавалі Вадохрышча. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць, як Ісус Хрыстос прыняў хрышчэнне ад Іаана ў рацэ Іардан.

Крещение у Всехсвятского храма - Sputnik Беларусь
Фота
Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

Існуе традыцыя акунацца ў гэты дзень у палонку з асвячонай вадой - іардань. Жадаючым акунуцца ў гэтае свята раяць узяць блаславенне ў святара.

Святая вада, святочныя купанні і прыгожыя спевы робяць Вадохрышча адным з любімых царкоўных святаў.

Увечары 18 студзеня купель у чашы фантана на тэрыторыі Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых асвяцілі для вадохрышчанскага апускання. Акунуцца ў асвячоную ваду можна было і ў начны час, і днём.

Глядзіце на відэа, як святкавалі Вадохрышча ля Усіхсвяцкага храма ў Мінску.

Стужка навiн
0