Лукашэнка прызнаў безальтэрнатыўнасць расійскай нафты

© Photo : Пресс-служба президента РБНарада ў Аляксандра Лукашэнкі
Нарада ў Аляксандра Лукашэнкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь будзе імкнуцца знізіць долю расійскай сыравіны для сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў да 30-40%.

МІНСК, 21 сту - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе нарады па пытаннях павышэння эфектыўнасці паставак нафтапрадуктаў на экспарт пацікавіўся ў чыноўнікаў, як выконваецца яго даручэнне па пошуку альтэрнатыўных крыніц сыравіны.

Нарвежскія нафтавікі - Sputnik Беларусь
Беларусь закупіла 80 тыс. тон нафты ў Нарвегіі

"Сапраўды, цяпер у поўным аб'ёме альтэрнатывы няма пастаўкам расійскай нафты. Але, як мы дамаўляліся, дыверсіфікавацца нам трэба. Трэба ісці да таго, што 30-40% мы будзем купляць нафты ў Расійскай Федэрацыі", - заявіў Лукашэнка.

На яго думку, трэць патрэбаў рэспублікі могуць пакрываць пастаўкі праз краіны Балтыі і яшчэ траціну можна забяспечваць транзітам па тэрыторыі Украіны, таму што гэта правераны кірунак.

"Магчыма, Казахстан зможа паставіць нам нафту, калі Расія пагадзіцца з гэтым. Дзіўна: наш саюзнік не дае згоды на пастаўку нафты ад нашага другога саюзніка. Што ж, такая сітуацыя цяпер па пастаўках нафты, і мы павінны з гэтым разабрацца", - адзначыў беларускі прэзідэнт.

Пры гэтым ён канстатаваў, што эканамічныя ўмовы, у якіх знаходзіцца Беларусь становяцца ўсё больш складанымі. На сітуацыю ўплывае падатковы манеўр, які рэалізуецца ў расійскай нафтавай галіне. Гэта непазбежна адбіваецца на зніжэнні даходнай часткі бюджэту рэспублікі.

"НПЗ сутыкнуліся з праблемай фінансавання бягучай дзейнасці і, што немалаважна, сваіх інвестыцыйных праграм, накіраваных на развіццё вытворчасці", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як выконваецца яго патрабаванне аб арганізацыі паставак нафты, альтэрнатыўных расійскім.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Нафтавыя цыстэрны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінэнерга РФ аб перамовах па пастаўках нафты ў Беларусь: гэта рынак

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Нафтаправод Дружба - Sputnik Беларусь
СМІ: Мінск і Масква прыпынілі перамовы па тарыфах на транзіт нафты

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0